Чатырох журналістаў затрымалі ў Мінску ў падчас асвятлення акцыі пратэсту
Затрыманні ўдзельнікаў студэнцкай акцыі пратэсту / tut.by
17 кастрычніка ў раёне вуліцы Казлова ў Мінску былі затрыманыя фатограф БелаПАН Вадзім Заміроўскі і журналіст Усевалад Зарубін, журналістка Onliner Дар'я Сьпевак і карэспандэнт расійскага агенцтва РИА Новости.
Неўзабаве РИА Новости паведамілі, што іх карэспандэнта адпусцілі пасля праверкі дакументаў.
Больш за сотню студэнтаў сабралося ў суботу каля МДЛУ і калонай пайшлі да праспекта Незалежнасці. Сілавікі пад'ехалі да пратэстоўцаў на мікрааўтобусах і пачалі затрымліваць удзельнікаў. Дакладна колькасць затрыманых невядома. Чацвёра журналістаў, якія асвятлялі гэтую акцыю пратэсту былі затрыманыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.