“Чэлсі” абыграў “Манчэстар Сіці” (відэа)

“Чэлсі” абыграў “Манчэстар Сіці” (відэа)

“Чэлсі” абыграў “Манчэстар Сіці” ў цэнтральным матчы 31-га тура футбольнага чэмпіянату Англіі — 2:1. Бельгійскі абаронца Эдэн Азар стаў аўтарам дубля (10-я і 35-я хвіліна), у гасцей вызначыўся Серхіё Агуэра (26-я). Каманда Антоніё Контэ зрабіла яшчэ адзін крок да чэмпіёнства.

Адзначым яшчэ шэраг вынікаў тура: “Суонсі”“Тотэнхэм” — 1:3 (госці забілі ўсе тры галы на апошніх хвілінах), “Ліверпуль”“Борнмут” — 2:2 (гаспадары поля ўпусцілі перамогу за некалькі хвілін да фінальнага свістка), “Арсенал”“Вэст Хэм” — 3:0. “Чэлсі” мае 72 ачкі (пасля 30 матчаў), “Тотэнхэм” — 65 (30), “Ліверпуль” — 60 (31), “Манчэстар Сіці” — 58 (30), “Арсенал” — 54 (29), “Манчэстар Юнайтэд” — 54 (29).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі