"Чэлсі" і "Рэал" выйшлі ў чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Чэлсі" на сваім полі выйграў у "Галатасарая" — 2:0. Вынік першага матча — 1:1. Далей крочыць "Чэлсі".



Мадрыдскі "Рэал" перамог "Шальке-04" — 3:1, два галы на рахунку Крышціяну Раналду. У першым матчы іспанскі клуб разграміў немцаў з лікам 6:1.



Нагадаем, раней у чвэрцьфінал выйшлі "Барселона", ПСЖ, мюнхенская "Баварыя" і мадрыдскі "Атлетыка". Сёння гуляюць дортмундская "Барусія" і "Зеніт", "Манчэстар Юнайтэд" і "Алімпіякос".



Лёсаванне матчаў 1/4 фінала пройдзе 21 сакавіка.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі