Чэмпіянат свету па футболе правядуць... зімой

Традыцыйна футбольны чэмпіянат свету праходзіць у летні час. Аднак у чэрвені-ліпені ў Катары сярэдняя тэмпература паветра складае каля 38 градусаў цяпла.



Як заявіў генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі футбола Жэром Вальке, свята футбола будзе праходзіць паміж 15 лістапада і 15 студзеня. У гэты час умовы надвор'я ў Катары будуць самымі спрыяльнымі. Тэмпература паветра будзе складаць каля 25 градусаў вышэй за нуль.



Віцэ-прэзідэнт FIFA Джым Бойс заявіў, што ён у шоку ад планаў правесці чэмпіянат свету зімой.
 

Фота — ussur.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі