Чэшская кампанія працягвае супрацоўніцтва з “Беларускай чыгункай”

Чэшская кампанія працягвае супрацоўніцтва з “Беларускай чыгункай”

Чэшская кампанія AŽD Praha працягвае супрацоўніцтва з “Беларускай чыгункай”. Як паведамляе тг-канал беларускіх чыгуначнікаў, на дадзены момант супрацоўнікамі замежнага прадпрыемства вядзецца ўкараненне сістэм Мікрапрацэсарнай цэнтралізацыі стрэлак і сігналаў (МПЦ) на трох станцыях Гомельскага чыгуначнага вузла.

AŽD Praha — чэшскі пастаўшчык і вытворца тэлекамунікацыйнай і інфармацыйнай тэхнікі і аўтаматыкі, якая перш за ўсё прызначана для рэйкавага і аўтадарожнага транспарту.

“Беларуская чыгунка” не знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі, таму юрыдычна парушэнняў у дзеяннях чэшскай кампаніі няма. Тут больш пытанне рэпутацыі: менавіта на станцыі Гомельскага чыгуначнага вузла прыбывала найбольшая частка расійскай ваеннай тэхнікі, якая выкарыстоўвалася ў вайне з Украінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі