Чубрык: Улады зацікаўленыя ў продажы прадпрыемстваў Захаду, а не Расіі
Брытанскі інвестыцыйны банк NM Rothschild & Sons хоча стаць глабальным кансультантам беларускага ўрада па прыватызацыйных здзелках і вядзе перамовы на гэты конт. Па звестках расійскага агенцтва ПРАЙМ-ТАСС, гэта звязана з маштабнымі планамі прыватызацыі ў краіне.
У якасці паказальнага прыкладу брытанцы прапанавалі правесці ацэнку 4 найбуйнейшых дзяржбанкаў, у якіх дзяржава збіраецца прадаць сваю долю. Як паведамляе "Беларускі партызан", па БПС-Банку такая ацэнка ўжо зробленая. Гэта, па сутнасці, можна назваць пілотным праектам Rothschild у Беларусі.
Дарэчы, банк NM Rothschild & Sons прэтэндуе на ролю кансультанта не толькі ў фінансавым сектары. Гаворка ідзе пра глабальнае супрацоўніцтва, бо Беларусь у рамках праграмы з МВФ абавязалася прыватызаваць 5 буйных прадпрыемстваў і прыцягнуць да гэтага міжнародных ацэншчыкаў.
Эканаміст Аляксандр Чубрык мяркуе, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў прыцягненні менавіта заходняга капіталу, а не расійскага.
Чубрык: “Нават каб не было гэтага кансультанта, відавочна, што беларускія ўлады зацікаўленыя ў тым, каб прадаваць прадпрыемствы заходняму капіталу. Ці я б сказаў так — нерасійскаму капіталу”.
На думку Аляксандра Чубрыка, сучасныя інвестыцыі і тэхналогіі могуць прыйсці ў Беларусь толькі з Захаду. Таму беларускія ўлады аб'ектыўна зацікаўленыя ў супрацоўніцтве з заходнім капіталам.