Чыгунка абяцае вярнуць беларускі час на квіткі
Прычынай называюць памылку ў праграмным забеспячэнні.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе ведамства:
Прэс-служба: "Адбылася памылка ў праграмным забеспячэнні. Яна будзе выпраўленая сёння".
Як паведамляла Еўрарадыё, у сацыяльных сетках з'явіліся фатаграфіі квіткоў, якія з учорашняга дня выдае Беларускага чыгунка. Нават на ўнутрыбеларускіх цягніках стала пазнака "Час адпраўлення і прыбыцця маскоўскі". Нагадаем, што з 26 кастрычніка Расія перавяла гадзіннікі на гадзіну назад. У выніку цяпер час у Мінску і Маскве супадае.
Фота з сацыяльных сетак