Чыноўніца Мінаблвыканкама пяць гадоў брала хабар за праверкі

Чыноўніца Мінаблвыканкама пяць гадоў брала хабар за праверкі

Пракуратура Мінскай вобласці ўзяла пад варту галоўнага спецыяліста ўпраўлення антыманапольнай і цэнавай палітыкі Мінаблвыканкама.

Папярэдняе следства па яе крымінальнай справе завяршыла ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці. Следчыя заяўляюць, што жанчына, упаўнаважаная праводзіць аналітычныя і кантрольныя дзеянні ў дачыненні да суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці на тэрыторыі Мінскай вобласці, выкарыстоўвала сваё становішча ў карыслівых мэтах.

Пяць гадоў яна прымала грошы і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці ад службовых асоб прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў. За гэты хабар яна гарантавала спрыяльны вынік праверак і маніторынгаў суб'ектаў гаспадарання: у дакументах адзначаліся не ўсе выяўленыя парушэнні, памеры штрафаў змяншаліся, а пратаколы за парушэнні ў сферы цэнаўтварэння не складаліся.

Следства выявіла 23 факты злачыннай дзейнасці.

Чыноўніцу вінавацяць у атрыманні хабару, учыненым паўторна. На яе маёмасць накладзены арышт.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі