Чыноўніка "Мінскметрабуда" затрымалі пры крадзяжы чатырох тон металалому

Чыноўніка "Мінскметрабуда" затрымалі пры крадзяжы чатырох тон металалому

Следчы камітэт па матэрыялах АБЭЗ Кастрычніцкага РУУС Мінска пачаў крымінальную справу на службовую асобу "Мінскметрабуда" за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Па звестках аператыўнікаў, якія перадае прэс-служба сталічнай міліцыі, злачынства было ўчыненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы.

Праваахоўнікі кажуць, што чыноўнік УП "Мінскметрабуд" дамовіўся з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі, і на працягу многіх гадоў яны сістэматычна раскрадалі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, якія належаць прадпрыемству.

Напрыклад, 28 ліпеня чыноўнік "Мінскметрабуда" разам з прадстаўніком камерцыйнай арганізацыі завалодалі больш як чатырма тонамі металалому. Абодвух затрымалі ў момант здзяйснення злачынства.

Цяпер ідзе папярэдняе расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі