Чыноўнікі Мінздароўя патлумачылі, чаму растуць цэны на лекі
Лекі, ілюстрацыйнае фота
Рост цэн на лекі ў Беларусі адбываецца праз… рэгуляванне цэн на лекі. Пра такі парадокс сведчыць закрытая справаздача Мінздароўя, якую Еўрарадыё атрымала дзякуючы "БелПол".
"Павышэнне індэкса [цэн] абумоўлена, перш за ўсё, ростам курсаў валют, а таксама наступствамі стрымлівання росту цэн на лекавыя прэпараты", — гаворыцца ў дакуменце.
Паўтараецца сітуацыя з цэнамі на прадукты: калі ўлады стрымліваюць цэны на адны пазіцыі, пастаўшчыкам і вытворцам не застаецца нічога іншага акрамя павышэння цэн на іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.