Чыноўнікі расказалі, якія будуць зносіцца ўчасткі прыватнага сектара Мінска

Прыватны сектар у сталіцы

Прыватны сектар у сталіцы / minsknews.by

У Мінгарвыканкаме расказалі, якія будуць зносіцца ўчасткі прыватнага сектара Мінска "у агляднай будучыні". Па словах старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Ірыны Гонтаравай, асноўная доля зносу прыпадае на ўчастак у межах праспектаў Дзяржынскага і Жукава, а таксама вуліц Чыгуначная і Разінская. "Там засталася старая забудова... Людзі пераселяцца ў кватэры, а на гэтай тэрыторыі ўзвядуць шматпавярховыя дамы", — кажа яна.

Было вядома, што ў Лошыцы-5 ідзе адсяленне людзей з прыватнага сектара. Яго закончаць у наступным годзе. Зносіць прыватны сектар збіраюцца ў межах вуліц Арлоўскай і Гая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі