Ці не паўторыць Каардынацыйная рада лёс BYPOL — эфір
Калаж belsat.eu
Ці шмат вы чулі пра тое, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе: над якімі тэмамі яны сёння там працуюць, што абмяркоўваюць, якія планы складаюць, пра што спрачаюцца? Я таксама не асабліва чую ўсё пералічанае, а прамых эфіраў з пасяджэнняў КР ці прэс-канферэнцый яны нешта не праводзяць. Але часам і да нас далятаюць водгукі грому ды святло бліскавіц тых навальніц, што ў асяродку КР адбываюцца.
Якія асноўныя кірункі працы сёння ў КР і ці атрымліваецца зрабіць хоць нешта? Ці ўдаецца пазбягаць канфліктаў і чаму з КР сыходзяць людзі? Ці чакаць, што КР ператворыцца ў замежны варыянт лукашэнкаўскага Усебеларускага сходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца франкцыі "Адзінства па-над межамі" Ірына Маклейн і спікер КР Андрэй Ягораў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.