Ці патрэбныя дэмсілам свае спецслужбы і навошта — эфір са Шчыгельскім
Зміцер Шчыгельскі / Еўрарадыё
Сітуацыя з BYPOL паставіла перад дэмакратычнай супольнасцю шмат пытанняў, але асноўныя з іх гучаць так: “Ці сапраўды гэта такая ўжо жахлівая сітуацыя?” і “Ці патрэбныя нам ўвогуле якія-небудзь спецслужбы?” Безумоўна, на паверхню выйшлі і іншыя пытанні, магчыма, з гэтым скандалам у асяродку былых сілавікоў наўпрост не звязаныя. Да прыкладу, пра стратэгічнае бачанне адносін паміж Беларуссю і Украінай у будучыні…
Якія высновы мусяць зрабіць дэмсілы ў выніку скандалу з BYPOL і ці не зробіцца гэтая сітуацыя прысудам сённяшнім лідарам? Ці з’явілася на Банкавай стратэгія адносін з Беларуссю і ці ёсць такая стратэгія адносна Украіны ў беларускіх дэмсіл? Як супрацьстаяць унутраным “хайпажорам” і ці патрэбнае нам аб’яднанне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага і руху “Супраціў” Зміцер Шчыгельскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.