Ці стала кніжная выстава "возерам радасці" для Марціновіча?

Ці стала кніжная выстава "возерам радасці" для Марціновіча?

За некалькі дзён, пакуль доўжылася Мінская міжнародная кніжная выстава, пісьменнік Віктар Марціновіч зладзіў некалькі аўтограф-сесій. Як на самой выставе, так і ў сталічнай кнігарні "Светач". І ў абодвух выпадках недахопу ў ахвотных пазнаёміцца з аўтарам раманаў "Ноч", "Возера радасці", "Сфагнум" і "Мова" ды атрымаць яго аўтограф не было.

Ці азначае такая цікаўнасць да сустрэч з літаратарам, што беларуская літаратура вяртае сабе чытача? Ці павінна сучасная літаратура даваць адказы на надзённыя пытанні, якія хвалююць грамадства?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Віктар Марціновіч.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі