Ці стане выбарчы 2020-ы чарговым годам закручвання гаек?
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Сёлетняя выбарчая кампанія становіцца з кожным днём усё больш напружанай. З аднаго боку, не суціхаюць спробы высветліць, хто з удзельнікаў выбарчага марафону прарасійскі, а хто праўладны кандыдат, хто пайшоў самастойна, а каго паўдзельнічаць папрасілі. З другога боку, рэакцыя ўладаў на пратэставыя настроі ў грамадстве насцярожвае.
Ці варта зараз займацца канспіралогіяй і разбірацца, хто на каго працуе? Якую небяспеку для суверэнітэту краіны нясуць гэтыя выбары? Ці гатовае грамадства адстойваць свае галасы?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.