Ці выканае Мінадукацыі свае абяцанні па беларускамоўнай адукацыі?
Пытанні атрымання адукацыі на беларускай мове і праблемы стварэння беларускамоўных груп у дзіцячых садках у чарговы раз абмяркоўвалі сёння ў Міністэрстве адукацыі. Адразу дзе групы бацькоў беларускамоўных дзяцей патрапілі на прыём да міністра адукацыі Ігара Карпенкі.
Што адказаў міністр на патрабаванні грамадскіх актывістаў? Калі Мінадукацыі нарэшце пачне выконваць свае абяцанні, якія давалі чыноўнікі з гэтай нагоды раней? Як дамагчыся якасці ў тых садках і школах, дзе навучанне і выхаванне афіцыйна адбываецца па-беларуску?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст Вадзім Пракопчык.