Ці зменіцца якасць піва ад беларускага ячменю?
Еўрарадыё вырашыла разабрацца, з якога ячменю вырабляюць тое піва, што пілі, п’юць і будуць піць беларусы?
“Я хачу папярэдзіць урад, каб ён арыентаваў півавараў, што яны ў Еўропу па ячмень не паедуць. Вывозіць валюту за межы краіны замест таго, каб набыць усё гэта дома… З гэтага года трэба з гэтым сканчаць”.
Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на селектарнай нарадзе, якая адбылася на гэтым тыдні.
Узнікае пытанне: ці адпавядае якасць нашага ячменю нормам варэння піва? На тым жа селектарнам пасяджэнні старшыня гомельскага аблвыканкаму прызнаўся, што праблемы з беларускім ячмянём існуюць:
“У нас у мінулым годзе быў добры ячмень, і ніякіх прэтэнзій па ім не было. У гэтым годзе ёсць праблемы з бялком у некаторых партыях”
Еўрарадыё вырашыла звярнуцца да шэрагу мінскіх “півавараў”, каб даведацца, з якога ж усё ж такі ячмяню вырабляецца нашае піва?
Высветлілася, што галоўная беларуская браварня “Крыніца” замежны ячмень выкарыстоўвала даволі актыўна. Па словах аднага з супрацоўнікаў заводу, мы нават і зараз п’ем піва, зробленае з ячменю замежнага паходжання:
“Зараз беларускі. Але апошнія паўгады імпартны ячмень быў расійскі і ўкраінскі. Цяпер будзем рабіць з беларускага”.
Піваварны завод “Аліварыя” таксама актыўна звяртаўся да імпарцёраў. Як распавёў дырэктар завода Мікалай Дудко, зараз нават цяжка вызначыць, з якога менавіта ячмяню сённяшняе піва гэтай маркі:
“У мінулым годзе, з улікам таго, што быў неўраджай, былі выданыя квоты. То бок ячмяню не хапала. Набываўся за мяжой у Расіі і Украіне. І на сённяшні дзень, шчыра кажучы, цяжка сказаць, з якога ячмяню солад”.
Аркадзь Дудзько зазначыў, што ў будучыні “Аліварыя” магчыма яшчэ будзе набываць солад за мяжой:
“Прыборка ячмяню пачнецца толькі на наступным тыдні. Пасля гэтага яго перапрацоўка. Потым мы бярэм пробы ячмяню. Толькі тады стане ясна, колькі ў нас закуплена ячмяню, адпаведна, калі будзе не хапаць, будзе стаяць пытанне аб іншых варыянтах”.
А вось у кавярні “Ракаўскі бровар”, дзе вараць сваё піва, чамусьці беларускаму ячмяню не давяраюць. У ТАА “Ракаўскі бровар” нам адразу паведамілі:
“У нас выкарыстоўваецца выключна імпартная сыравіна”.
А калі мы спыталі, ці не збіраюцца яны пераходзіць на беларускі ячмень, адказ быў няўпэўнены:
“Ведаеце, пакуль цяжка сказаць. Але пакуль будзе так як ёсць”.