Ціханоўская адкрые міжнародную канферэнцыю, прысвечаную новым выбарам у Беларусі
1 чэрвеня Святлана Ціханоўская адкрые ў Вільні двухдзённую міжнародную канферэнцыю "Дэмакратычныя выбары для вырашэння крызісу ў Беларусі". У мерапрыемстве паўдзельнічаюць прадстаўнікі Еўрапраламента і Парламенцкай асамблеі АБСЕ. На ім будзе абмяркоўвацца пытанне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Офіс Ціханоўскай дасылаў запрашэнні ў Мінск — кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергяенку, яго намесніку Вользе Чупрыс, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Святлане Любецкай.
Святлана Ціханоўская перакананая, што агучаныя вынікі выбараў 2020 года ў Беларусі былі сфальсіфікаваныя. Таму трэба "вярнуць у нашу краіну сумленныя, свабодныя выбары" і да іх правядзення трэба рыхтавацца загадзя.
Падрабязна пра праграму міжнароднай канферэнцыі можна прачытаць на сайце Ціханоўскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.