Ціханоўская і Латушка сталі фігурантамі яшчэ адной крымінальнай справы
Сустрэча Святланы Ціханоўскі і Паўла Латушкі
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу аб самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (артыкул 382 КК) у дачыненні да палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Па словах прадстаўніка ведамства, Ціханоўская і Латушка "па ўзгадненні з іншым ўдзельнікамі змовы <...> стварылі псеўдаорганы дзяржаўнай улады, упраўленняў і прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь за мяжой". Пасля чаго працягнулі свае "злачынныя дзеянні" і ўступілі ў перамовы з замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
2 красавіка Ціханоўскую і Латушка ўнеслі ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Раней Паўлу Латушку інкрымінавалі змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады (ч. 1 арт. 357 КК), стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1 КК) і заклікі да дзеянняў на прычыненне шкоды нацбяспецы (ч. 3 арт. 361 КК). Па справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання праходзяць члены Каардынацыйнага савета, у які ўваходзіць таксама Святлана Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.