Ціханоўская ў Швецыі гаварыла пра расійскую акупацыю Беларусі

Святлана Ціханоўская з прэм'ер-міністрам Швецыі / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская з прэм'ер-міністрам Швецыі / https://twitter.com/Tsihanouskaya

Падчас візіту ў Швецыю Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Ульфам Крыстэрсанам. Яны абмяркоўвалі "фактычную акупацыю Беларусі". Ціханоўская тлумачыла, "чаму свет павінен патрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі". Яна прасіла Швецыю аказаць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці і "пакараць Лукашэнку за яго злачынствы".

Падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Тобіясам Більстрэмам Святлана Ціханоўская закранула прыярытэты старшынства Швецыі ў ЕС, якое пачнецца ў студзені 2023-га. "Міністр запэўніў мяне, што Швецыя будзе трымаць Беларусь у парадку дня", піша яна ў Twitter.

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў @pozirkonline, што яна "заклікала размарозіць шведскую дапамогу Беларусі, якая была скарочана пасля 2020 года, і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі