COVID-19 ці выбары: што важней для апазіцыі сёння?

COVID-19 ці выбары: што важней для апазіцыі сёння?

COVID-19 змяніў звыклы ўклад жыцця большасці беларусаў. Паставіў у сітуацыю, калі кожны мусіць прымаць адказныя рашэнні: весці дзяцей у школу ці не, сыходзіць на самаізаляцыю ці працягваць хадзіць на працу, дапамагаць валанцёрам забяспечваць медыкаў ахоўнымі сродкамі ці чакаць, калі гэта зробіць дзяржава.


ЯК COVID-19 паўплываў на дзейнасць беларускай апазіцыі? Як дэмакратычная супольнасць адрэагавала на прапанову паспрабаваць наладзіць дыялог з уладай дзеля грамадскага паразумення ў сітуацыі пандэміі? Ці здольная апазіцыя паўплываць на “антыкаранавірусныя” дзеянні ўлады? Далучыліся апазіцыйныя структуры да ініцыятыў па дапамозе медыкам ці падрыхтоўка да выбараў для іх больш важная задача?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня грамадскай кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і лідар БСДП “Грамада” Ігар Барысаў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі