COVID-19 у Беларусі: 1745 новых выпадкаў за суткі, 10 новых смерцяў
Мінздароўя апублікавала афіцыйную статыстыку па COVID-19 у Беларусі на 13 лютага. Вось яна:
- 1745 новых выпадкаў за апошнія суткі;
- 1938 чалавек паправіліся;
- 10 новых смерцяў, звязаных з каранавірусам;
- 9209 чалавек афіцыйна хварэе ў цяперашні час;
- за суткі зроблена 19387 тэстаў.
Міністэрства аховы здароўя прагназуе станоўчае развіццё сітуацыі па COVID-19, хаця і адзначае рост вострых рэспіраторных інфекцый. Станоўчыя прагнозы дазваляюць працягнуць паэтапнае перапрафіляванне ложкаў у бальніцах краіны. З 15 лютага да "дакавіднага" жыцця вернуцца яшчэ 14 лякарняў і аддзяленняў, якія былі адведзеныя пад "чырвоную зону". У цяперашні час праходзіць іх дэзінфекцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.