COVID-19 выявілі ў "Маляваныча"

COVID-19 выявілі ў "Маляваныча"

Каранавірус COVID-19 выявілі з актора Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага Аляксандра Ждановіча. Большасці ён вядомы як "Маляваныч" з тэлевізійнай "Калыханкi". Лекуецца артыст у 3-й клініцы Мінска.

Тэмпература, слабасць і кашаль у Ждановіча з'явіліся 25 красавіка. Праз пару дзён тэпмература знізілася, але знік нюх.

"Я шмат чытаў на гэтую тэму, адразу зразумеў — "яно". Праўда, працягваў лячыцца дома, бо паліклініка і "хуткая" надаюць рэальную ўвагу толькі пры наяўнасці высокай тэмпературы, задышкі, або пры пацверджаным запаленні лёгкіх, якіх у мяне не назіралася", — перадае mlyn.by словы актора. 

6 траўня яму зрабілі камп'ютарную тамаграфію і выявілі двухбаковую пнеўманію. Пасля гэтага "Маляваныча" шпіталізавалі.

Днямі Ждановічу зробяць другі аналіз на наяўнасць віруса. Пра выпіску дактары пакуль не гавораць. Аднак артыст упэўнены, што гэта адбудзецца хутка, бо хвароба працякае ў лёгкай форме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі