Цуркін заваяваў для Беларусі першае золата сусветнай універсіяды
Плывец перамог на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем.
Яўген Цуркін заваяваў для Беларусі першае золата Сусветнай летняй універсіяды, якая праходзіць у Паўднёвай Карэі. Плывец перамог у фінале на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем. Вынік Цуркіна — 22,22 секунды.
БЕЛТА нагадвае, што Яўген Цуркін раней заваяваў на ўніверсіядзе срэбра (на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем) і бронзу (100 м батэрфляем). Беларуская зборная мае 6 узнагарод (1 золата, 2 срэбра і 3 бронзы), у агульнакамандным заліку яна займае 26-е месца. На першым месцы карэйцы, у якіх 73 медалі, у тым ліку 31 залаты. Спаборніцтвы працягнуцца да 14 ліпеня.
Фота: ria.ru