ЦВК абнавіла папярэднія вынікі галасавання: стала менш "супраць усіх"

ЦВК абнавіла папярэднія вынікі галасавання: стала менш "супраць усіх"

Цэнтрвыбаркам абнавіў папярэднюю статыстыку па выніках галасавання. Яна крыху адрозніваецца ад лічбаў, абвешчаных раней. 

Паводле новых звестак, у Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў (было 80,23%). Святлана Ціханоўская набрала 10,09% (9,9%). За Андрэя Дзмітрыева прагаласавалі 1,21% (1,04%), за Ганну Канапацкую — 1,68% (1,68%), за Сяргея Чэрачня — 1,15% (1,13%)

Супраць усіх прагаласавала 4,60% (было 6,02%).

Такім чынам, крыху знізіліся галасы за Лукашэнку і выраслі — за ўсіх астатніх, акрамя Канапацкай. Істотна паменшала колькасць галасоў "супраць усіх".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі