ЦВК прапануе прызначыць прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня
Прэзідэнцкія выбары прапануецца правесці 9 жніўня. Такую дату назвала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Па яе словах, палітычнае кіраўніцтва краіны пракансультавалася з Цэнтрвыбаркамам, Палатай прадстаўнікоў. "У прынцыпе было выпрацавана адзінае меркаванне аб правядзенні выбараў 9 жніўня", — перадае БЕЛТА выказванне Ярмошынай.
Дату выбараў павінны прызначыць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пазачарговым пасяджэнні 8 траўня. Можна меркаваць, што яны прагаласуюць за варыянт, прапанаваны Цэнтрвыбаркамам.
Напярэдадні ў каментары Еўрарадыё Ярмошына паведаміла, што як варыянты разглядаюцца чатыры нядзелі — ад 9 да 30 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.