ЦВК: Выбары ў Беларусі адбыліся, прагаласавала ўжо 52,49%
На выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія праходзяць у Беларусі 11 верасня, на 14.00 прагаласавала ўжо 52,49%. Ва ўсіх абласцях лічбы складаюць 51-59%. А вось у Мінску яшчэ не прыйшла на выбарчыя ўчасткі палова выбаршчыкаў (41,93%). Такім чынам, парламенцкія выбары ў нашай краіне ўжо адбыліся, паведамляе Цэнтрвыбаркам.
Як інфармавала Еўрарадыё, за пяць дзён датэрміновага галасавання яўка на выбарах у Палату прадстаўнікоў склала 31,29%. Гэта рэкорд для парламенцкіх выбараў у нашай краіне.