ЦВК: Ярмошына не жыве ў доме ў Драздах
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына не жыве ў доме ў Драздах. У нядзелю да яго прыходзілі пратэстоўцы, скандавалі і пакідалі на плоце плакаты, а ўсё скончылася затрыманнямі некалькіх чалавек (на відэа). Аднак Ярмошынай у доме не было, распавялі TUT.by у ЦВК.
Дзе ж цяпер жыве Ярмошына, невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.