Цягнік Анапа — Мінск стаў "некантраляваным"
Дзе цяпер знаходзіцца цягнік, які спазняецца на 19 гадзінаў, невядома.
Цягнік ідзе са спазненнем і як яго павядуць па тэррыторыі Украіны — невядома, тлумачаць у Беларускай чыгунцы. Па апошніх звестках, раніцай ён заехаў на тэрыторыю Украіны.
"Мы ведаем столькі ж, колькі і вы. Некантраляваны цягнік, атрымоўваецца", — кажуць у Беларускай чыгунцы.
У прэс-службе ўкраінскай чыгункі кажуць, што цягнікі праз Данецкую вобласць ходзяць, на падарваных участках вядуцца аднаўленчыя працы, цягнікі пускаюць у аб'езд.
Нагадаем, што цягнік Анапа-Мінск спазняецца на 19 гадзінаў. Ён павінен быў прыбыць у 10:05 раніцы 25 чэрвеня. Гэты цягнік ідзе праз Данецкую вобласць, дзе за апошнія суткі сем разоў падрывалі чыгунку.
Фота — 3dnews.ru