Цягнік "Мінск-Масква" забіў больш за паўсотні кароў
Здарэнне адбылося ў Дубровенскім раёне Віцебшчыны 23 верасня.
Статак кароў перакрыў чыгунку ў Дубровенскім раёне на 495 км чыгуначнага перагона Асінаўка-Краснае каля вёскі Засценкі. На рэйках апынуліся 164 каровы, якія належаць СПК "Рэдзькі", паведамляюць "Народныя навіны Віцебска".
У выніку надзвычайнага здарэння загінулі 52 жывёлы, пацярпелых людзей няма. Затрымка ў руху цягніка склала 1 гадзіну 1 хвіліну.
Фота — bymedia.net