Цягнікі на гомельскім напрамку ідуць са спазненнем да дзвюх гадзін

Чыгунка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Чыгунка / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

На гомельскім напрамку цягнікі ідуць з затрымкай да дзвюх гадзін. Прычынай стаў абрыў кантактнага дрота, піша тг-канал беларускіх чыгуначнікаў.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося на чыгуначнай станцыі Хальч у Жлобінскім раёне.

Як паведамляе сайт Беларускай чыгункі, са спазненнем ідуць цягнікі наступных кірункаў: міжнародных ліній №55 Гомель-Масква, міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №715 Гомель-Мінск, №748, 752 Мінск-Гомель, №750 Магілёў-Гомель, рэгіянальных ліній эканомкласа №6460 Жлобін-Гомель, №6461 Гомель-Жлобін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі