Цяжарная на восьмым месяцы бабруйчанка ехала дадому п'яная за рулём матаблока
У адной з вёсак Бабруйскага раёна а дзясятай гадзіне вечара даішнікі спынілі матаблок. Ім кравала нецвярозая жанчына. Як адзначае прэс-служба ДАІ, яна была на восьмым месяцы цяжарнасці.
Жанчына распавяла, што ехала дадому з рыбалкі, дзе выпіла два літры піва. Праверка паказала, што ў выдыханым ёю паветры было 1,5 праміле алкаголю.
Жанчыне пагражае вялікі штраф. Таксама яе могуць на 5 гадоў пазбавіць правоў кіроўцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.