Да 2025 года Беларусь і Расія могуць і не стварыць агульны рынак газу ЕАЭС

Да 2025 года Беларусь і Расія могуць і не стварыць агульны рынак газу ЕАЭС

Беларусь і Расія прапісалі свае далейшыя дзеянні пры ўмове, што адзіны рынак газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе не будзе створаны да 2025 года. 

Гэта, як піша tut.by, вынікае з пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб парадку фармавання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь ад 25 лістапада 2011 года і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы.

Сёлета ў красавіку ўлады Беларусі і Расіі дамовіліся да 1 студзеня 2018 года выпрацаваць прапановы наконт фармавання агульнага рынку газу ЕАЭС да 1 студзеня 2025 года. Гэтая канцавая дата была прадугледжаная Дамовай аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. 

"Калі да 1 студзеня 2025 года не будзе створаны агульны рынак газу Еўразійскага эканамічнага саюза, бакі вызначаць парадак цэнаўтварэння на газ для Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з узгодненых бакамі прапаноў па праграме фармавання агульнага рынку газу", — гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале. 

У дакуменце таксама прапісана, што у 2018 годзе расійскі газ для Беларусі будзе каштаваць 129 долараў за 1 тысячу кубаметраў, у 2019-м — 127 долараў.

Як перадавала Еўрарадыё, гэтае пагадненне сёння разглядае Палата прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі