Да 2100 года беларусаў можа застацца менш за 3 мільёны
Жыхароў Беларусі будзе станавіцца меней
Да 2100 года насельніцтва Беларусі можа скараціцца да 3 млн чалавек. Такім несуцяшальным прагнозам падзяліўся дэпартамент ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях. Самы аптымістычны прагноз — насельніцтва краіны будзе складаць каля 6,5 млн чалавек.
Сярод добрых навінаў — дзіцячая смяротнасць будзе імкнуцца да нуля, а працягласць жыцця павялічыцца. Да 2100 года жанчыны ў Беларусі ў сярэднім будуць жыць да 88 гадоў, мужчыны — да 83.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.