Да хваробы за мяжой рыхтуйся загадзя

Не так даўно карэспандэнт Еўрапейскага радыё для Беларусі Мікалай Карняйчук вярнуўся з замежнай вандроўкі, падчас якой быў вымушаны скарыстаўся медычнай страхоўкай. Натуральна, ён вырашыў падзяліцца сваім досведам са слухачамі ЕРБ.

У выпадках, калі з кімсьці здараецца непрыемная неспадзяванка, людзі кажуць: “Ніхто не застрахаваны”. І разводзяць рукамі, нібыта забываючыся, што магчымасць застрахавацца сёння ёсць у кожнага.

Ёсць нават выпадкі, калі страхаванне абавязковае: уладальнікі транспартных сродкаў страхуюць сваю грамадзянскую адказнасць, перавозчыкі — адказнасць перад пасажырамі, уласнікі будынкаў — свае ўладанні. Такія страхоўкі афармляюцца раз на год і нават радзей.

А вось неабходнасць страхавацца ад няшчасных выпадкаў падчас замежных вандровак узнікае ў грамадзян Беларусі нашмат часцей. Праўда, некаторыя на гэта забываюцца. А дарма, сцвярджаюць у “Белдзяржстраху”.

Бо праз адсутнасць страхоўкі ў вас могуць узнікнуць траблы на мяжы. Напрыклад, на беларуска-польскай.


Асістанс “Белдзяржстраху”: “Могуць і ўпусціць, але тады ў вас з сабой павінна быць пэўная сума… Здаецца, 20 еўра на дзень, кэшам”.


Наяўнасць
страхоўкі ці грошай польскія памежнікі правяраюць досыць жорстка. Кантроль праводзіцца ў адпаведнасці з распараджэннем міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ўрада Польшчы.


Нягледзячы
на тое, што вытрымліваючы шматгадзінныя чэргі на марозе перад консульствам, людзі досыць сурёзна рызыкуюць сваім здароўем, на этапе атрымання польскай візы страхоўка не патрэбная.


А вось “шэнген” без паперчыны з “Белдзяржстраху” ці якой іншай страхавой канторы атрымаць немагчыма.


Асістанс “Белдзяржстраху”
: “У залежнасці ад страхавога залога гэта будзе каштаваць… на 70.000 долараў — 9 долараў. Страхоўкі ў Польшчу мы прапануем звычайна на 30 і на 50 тысяч”.


Гаворка зараз ішла пра кошты на двухтыднёвыя страхоўкі. Нібыта клапоцячыся пра інтарэсы “каліноўцаў”, на студэнцкія страхоўкі ў краіне дзейнічае зніжка. Нягледзячы на тое, што кошты ў страхавой галіне больш-менш дэмакратычныя, большасць нашых суайчыннікаў лічыць любы
я грошы, выдаткаваныя на медычную страхоўку, выкінутымі на вецер.


Насамрэч, кожны застрахаваны турыст у выпадку здарэння “страхавога выпадку” можа скарыстацца
ясным алгарытмам і атрымаць медычную дапамогу за кошт “Белдзяржстраху”.


Асістанс “Белдзяржстраху”:
“Калі з вамі раптам нешта здарылася — грып ці ўвогуле любы няшчасны выпадак — вы звяртаецеся да доктара. Наш прадстаўнік за мяжой — “Coris: вы кантактуеце з ім.


Калі выдаткі вялікія і вы не можаце аплаціць іх самі — мы даем гарантыі аплаты ці грошы выдаткоўвае наш прадстаўнік. Невялікія грошы вы можаце заплаціць самі, а пасля, па вяртанні ў Беларусь, напішаце заяву, і мы вернем вам гэтыя грошы”.


У мэтазгоднасць медычнай страхоўкі не верыў і ваш пакорлівы служка Мікалай Карн
яйчук. Але аднойчы падчас вандроўкі па Польшчы ў яго забалела горла. Дапамога доктара была патрэбная ўжо хаця б для таго, каб выпісаць рэцэпт на антыбіётыкі — без рэцэпту ў польскіх аптэках іх не прадаюць.


Па тэлефоне, пазначаным у страхоўцы
, я скантактаваўся з офісам кампаніі “Coris”, якая прадстаўляе інтарэсы “Белдзяржстраху” ў Польшчы, і — о цуд! — там пагадзіліся мне дапамагчы. Нягледзячы на тое, што доктар, які бясплатна прыйшоў да мяне па тэрміновым выкліку, аказаўся акушэрам-гінеколагам, патрэбныя лекі ён выпісаў.


А далей, як кажуць, — справа тэхнікі. Каб атрымаць грошы за лекі, набытыя за мяжой, трэба не згубіць ніводнай паперчыны.


Асістанс
Белдзяржстраху”:Нам патрэбныя рэцэпты, квіткі, медычныя справаздачыКалі вы тэлефануеце нам і дамаўляецеся з намі на арганізацыю медычнай дапамогі па страхоўцы, пры наяўнасці адпаведных квіткоў мы пасля аплочваем вам і гэтыя тэлефанаванні.


Але калі з вамі нешта здарылася, вы заплацілі за лячэнне больш за 500 долараў, але не звярнуліся да нас — мы вернем вам толькі 500 долараў”


Часам страхавыя выпадкі выклікаюць усмешку. У страхавой канторы “Таск” нам распавялі пра беларускага турыста, які, знаходзячыся ў Нью-Ёрку, абклаў мацюкамі карэнных жыхароў Бронкса. Тэмпераментныя афраамерыканцы скінулі небараку з гаўбца, але яму пашанцавала ўпасці ў вялікі кантэйнер для смецця — як у галівудскіх блокбастэрах.


Вядома ж, мы заўсёды спадзяемся, што “страхавы выпадак” здарыцца не з намі. Але хто ведае, дзе натрапіш на раз’юшаных тубыльцаў? Пагадзіцеся, лепш спадзявацца на страхоўку, чым на кантэйнер для смецця пад гаўбцом.



Фота — www.bn.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі