Да канца чэрвеня "Белнафтахім" чакае танкер з азербайджанскай нафтай

Да канца чэрвеня "Белнафтахім" чакае танкер з азербайджанскай нафтай

Да канца чэрвеня ў порт Адэсы павінен прыбыць чарговы танкер з азербайджанскай нафтай для "Белнафтахіма",  паведаміў прэс-сакратар канцэрна Аляксандр Цішчанка. Пастаўкай сыравіны займаецца дзяржаўная нафтавая кампаніяі Азербайджана SOCAR.

"Такая пастаўка ёсць у нашым графіку. Да канца месяца чакаем танкер ўжо ў порце Адэсы", — перадае БЕЛТА словы Цішчанкі.

Плануецца, што танкер даставіць 85-90 тысяч тон нафты. На Мазырскі НПЗ яна павінна паступіць 10-15 ліпеня.

Цішчанка заявіў, што ідзе праца над іншымі танкернымі пастаўкамі. 

Прадстаўнікі Азербайджана паведамлялі, што плануюць адправіць танкер з нафтай для Беларусі з грузінскага порта Супса 25-26 чэрвеня.

За сакавік-красавік SOCAR Trading (даччыная структура SOCAR) паставіла беларускаму канцэрну "Белнафтахім" чатыры партыі нафты агульным аб'ёмам каля 335 тысяч тон. Тры партыі агульным аб'ёмам каля 250 тысяч тон паступілі ў сакавіку і адна партыя ў 85 тысяч тон — у красавіку.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Андрэй Рыбакоў казаў, што сёлета азербайджанская кампанія SOCAR можа паставіць у Беларусь да 1 мільёна тон нафты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі