Да палітвязня Мікалая Дзядка зноў не пусцілі адваката

Мікалай Дзядок / Еўрарадыё​
Мікалай Дзядок / Еўрарадыё​

Адвакат блогера Мікалая Дзядка ўжо два тыдні не можа трапіць да свайго падабароннага. 31 снежня ён зрабіў яшчэ адну спробу, але адміністрацыя СІЗА-1 зноў адмовіла яму ў сустрэчы, паведамляюць праваабаронцы.

Блогер і актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок быў затрыманы 12 лістапада. Пры затрыманні яго моцна збілі. Бацька блогера пазней звяртаўся ў СК з заявай пра распачынанне крымінальнай справы па факце збіцця і катаванняў над сынам, але праверка па заяве да гэтага часу не пачатая, сцвярджаюць праваабаронцы. Дзядка абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх. Блогера прызналі палітвязнем.

Праваабаронцы заклікалі ўмяшацца ў сітуацыю з Мікалаем Дзядком спецдакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн і спецдакладчыка ААН па пытанні аб катаваннях Нільса Мельцэра. Анаіс Марэн адказала, што справа блогера-палітвязня прынятая да ўвагі і што будуць прынятыя меры, каб забяспечыць бесперашкодны доступ адвакатаў да яго ў СІЗА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі