Да Зямлі набліжаецца амаль 1000-метровы астэроід

NASA паведаміла пра набліжэнне да Зямлі гіганцкага астэроіда. Яго шырыня складае амаль 1000 метраў, даўжыня — каля 500. Астэроід 2014-YB35 праляціць каля нашай планеты ў пятніцу, 27 сакавіка.

Касмічнае цела ляціць з хуткасцю 37 тысяч км/гдз. Як мяркуюць спецыялісты, максімальна блізкая дыстанцыя да Зямлі складзе 4,5 млн км.

Адзначаецца, што астэроіды такіх памераў пралятаюць блізка да Зямлі прыкладна адзін раз на 5 тысяч гадоў. Калі б 2014-YB35 закрануў нашу планету, адбылася б глабальная катастрофа.

Дарэчы, NASA працуе над праблемай арганізацыі абароны ад астэроідаў. У 2025 годзе плануецца ўпершыню адправіць астранаўтаў да астэроіда. Гэта будзе навуковая місія па вывучэнню магчымасцяў змянення накірунка руху касмічнага аб'екта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі