ДАІ Мінска патлумачыла інцыдэнт з плотам латвійскай амбасады
ДАІ Мінска пракаментавала інцыдэнт з плотам латвійскай амбасады.
Як распавядала Еўрарадыё, 23 чэрвеня эвакуатар урэзаўся ў плот замежнага дыппрадстаўнцітва і часткова разваліў яго.
У ДАІ кажуць, што здарэнне адбылося каля 18:00. Як вынікае з тлумачэння, мужчына забыў паставіць аўтамабіль на тормаз падчас рамонту.
"Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца грузавога эвакуатара "Мэрсэдэс", ажыццяўляючы рамонт аўтамабіля ў двары дома №8 па вуліцы Якуба Коласа, не забяспечыў меры, якія выключаюць самаадвольны адкат, у выніку чаго транспартны сродак пакаціўся і здзейсніў наезд на цагляны плот", — заяўляюць супрацоўнікі аўтаінспекцыі.
На кіроўцу склалі два адміністрацыйныя пратаколы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.