Дактарам-экспертам і медработнікам, якія лякуюць сухоты, крыху паднялі заробкі

Дактарам-экспертам і медработнікам, якія лякуюць сухоты, крыху паднялі заробкі

27 снежня пасля афіцыйнага апублікавання набыла моц пастанова Міністэрства працы №85 ад 11 снежня 2017 года, якая прадугледжвае павышэнне заробкаў некаторым дактарам. Павышэнне тарыфных акладаў датычыцца, у прыватнасці, дактароў-экспертаў з медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй (МРЭК) і дактароў-экспертаў РНПЦ медэкспертызы і рэабілітацыі.

Дактарам з вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыяй аклады павышаюцца на 50%. Пры першай кваліфікацыйнай катэгорыі павышэнне складзе 40%, другой — 30%. 

Для медработнікаў, якія маюць сярэднюю спецыяльную медычную адукацыю, уведзеная даплата за выдачу (ўвядзенне) пацыентам, хворым на сухоты, супрацьсухотных лекавых сродкаў і кантроль іх прыёму. У амбулаторных умовах павышэнне ідзе за кожнага пацыента ў памеры 5% тарыфнай стаўкі 1-га разраду, але не больш за 10% тарыфнай стаўкі 1-га разраду за дзень незалежна ад колькасці пацыентаў. Пры выхадзе (выездзе) медработніка па месцы жыхарства пацыента за кожнага хворага ён атрымае надбаўку ў 10% тарыфнай стаўкі 1-га разраду, але не больш за 20% тарыфнай стаўкі 1-га разраду за дзень незалежна ад колькасці пацыентаў. 

З 1 студзеня 2017 года тарыфная стаўка першага разрада складае 31 рубель. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі