Далідовіч: Калі прапануюць быць сцяганосцам, то не адмоўлюся

Далідовіч: Калі прапануюць быць сцяганосцам, то не адмоўлюся

Сяргей Далідовіч увайшоў у зборную Беларусі на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года ў Пхенчхане. Цяпер ён знаходзіцца ў Аўстрыі, дзе трэніраваўся і ўдзельнічаў у стартах.

"Калі афіцыйна стала вядома, што прайшло, то стала прыемна, крыху, але прыемна. Не магу сказаць, што прама ганарлуся сабой, але гэта тое, да чаго я імкнуўся. І ведаеш, тое адчуванне, калі дасягаеш мэты, надыходзіць такі момант нейкага задавальнення. Што нездарма ўсё гэта было задумана. Чарговы этап прайшоў, наперадзе наступны. Спадзяюся, што і там усё будзе добра".

Кіраўнік федэрацыі лыжных гонак Андрэй Каваленка нядаўна заявіў, што ён бы хацеў бачыць Сяргея Далідовіча сцяганосцам беларускай каманды. Сам Сяргей гатовы ім стаць, калі прапануюць: "Калі прапануюць, то не адмоўлюся. Буду горды несці сцяг. Калі давераць".

Для Сяргея Далідовіча гэта будуць сёмыя Алімпійскія гульні. Летась, пасля таго, як спартсмена праз узрост не ўключылі ў зборную краіны, ён вырашыў рыхтавацца самастойна, сабраў грошы (каля 30 тысяч рублёў) на перадалімпійскую падрыхтоўку праз краўндфандынг. Сяргей будзе першым беларусам, які ўдзельнічае ў зімовых Алімпійскіх гульнях сем разоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі