Сцяганосцам зборнай Беларусі на адкрыцці Алімпіяды стане фрыстайлістка Ала Цупер
Сцяг Беларусі на адкрыцці XXIII зімовых Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане панясе фрыстайлістка Ала Цупер, алімпійская чэмпіёнка 2014 года. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага алімпіяйскага камітэта.
Кандыдатуру сцяганосца зборнай абралі на агульным сходзе беларускіх спартоўцаў у Пхёнчхане. Як зазначыў кіраўнік беларускай місіі на Алімпіядзе Аляксандра Баравуля, кандыдатура Цупер найбольш пасуе.
"Ужо 10 лютага пачнуцца спаборніцтвы па біятлоне, лыжных гонках, шорт-трэку і канькабежным спорце. Мы зыходзілі з таго, каб не парушыць графік падрыхтоўкі спартсменаў да важнейшых стартаў чатырохгоддзя. Да таго ж сцяганосцам павінен быць дасведчаны, знакаміты і вядомы атлет. у Алы Цупер усё гэта ёсць. Дый, як вядома, спартоўка збіраецца пазмагацца за медаль і на Гульнях у Пхёнчхане. Таму вырашана было даверыць гэтую місію Але Цупер. на наш погляд, з усіх бакоў годны выбар", — патлумачыў Баравуля.
Раней жаданне несці сцяг выказваў вядомы лыжнік Сяргей Далідовіч.
Дарэчы, на зімовых Гульнях-2010 у Ванкуверы сцяганосцам зборнай быў хакеіст Алег Антоненка. На Алімпіядзе-2014 у Сочы гэтая роля дасталася алімпійскаму чэмпіёну фрыстайлісту Аляксею Грышыну.
Адкрыццё зімовай Алімпіяды ў Пхёнчхане адбудзецца 9 лютага а 14-й. Жывую трансляцыю цырымоніі будзе веці тэлеканал "Беларусь 1".