Данецкі аэрапорт штурмуюць баевікі з новымі ўкраінскімі пашпартамі (відэа)

Абарону ў данецкім аэрапорце трымаюць кіраваградскія спецназаўцы, вайскоўцы з 93-й механізаванай брыгады і байцы добраахвотніцкіх падраздзяленняў (у тым ліку і "Правы сектар"). У адным з нядаўніх баёў украінцы падбілі танк. У ім знайшлі сцяг батальёна "Аплот", а ў двух забітых членаў экіпажу — новыя ўкраінскія пашпарты. У трэцяга, камандзіра танка, была даведка пра звальненне з данецкай турмы. Яна пазначана ліпенем 2014 года.

Украінскія байцы кажуць, што ў раёне данецкага аэрапорта цяпер мала расійскіх вайскоўцаў. Атакуюць пераважна найміты і былыя зняволеныя, інфармуе ТСН.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі