Дар'я Домрачава трапіла ў спіс спартсменаў, якіх правераць на допінг
Дар'я Домрачава забылася паведаміць Міжнароднаму саюзу біятланістаў пра заканчэнне сваёй спартыўнай кар'еры. Не зрабіла гэта і нацыянальная федэрацыя. У выніку Домрачаву ўключылі ў спіс спартсменаў, якіх у будучым сезоне правераць на допінг, інфармуе ТАСС.
Домрачавай 32 гады. Яна — чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі. Пра заканчэнне спартыўнай кар'еры Дар'я аб'явіла ў чэрвені 2018-га. Яна не змагла сумяшчаць выхаванне дачкі (Ксенія нарадзілася восенню 2016 года) з прафесійнай спартыўнай кар'ерай і аддала перавагу сям'і. Сёлета скончыў сваю спартыўную кар'еру і муж Домрачавай, знакаміты нарвежскі біятланіст, васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле-Эйнар Б'ёрндален.