Дата інаўгурацыі Лукашэнкі будзе абвешчана на наступным тыдні

Дата інаўгурацыі Лукашэнкі будзе абвешчана на наступным тыдні

Дата інаўгурацыі Лукашэнкі будзе абвешчана на наступным тыдні / БЕЛТА

— ЦВК павінен паведаміць дату інаўгурацыі на наступным тыдні, — сказала прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

У 2020 годзе Лукашэнка правёў інаўгурацыю таемна, яна не транслявалася па тэлебачанні. У той жа дзень беларусы выйшлі на пратэсты супраць інаўгурацыі.

Раней Эйсмант заяўляла, што "мы плануем, прадумваем, з якіх складовых частак яна будзе складацца". Нічога рэвалюцыйна новага, вядома ж, не будзе. Усе асноўныя элементы будуць захаваны. Але шукаем, чым бы крышку разнастаіць, упрыгожыць гэтую найважную цырымонію.

У ЦВК таксама паведамлялі, што інаўгурацыя павінна прайсці на працягу двух месяцаў пасля выбараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі