Дэлегацыя сенатараў ЗША на наступным тыдні сустрэнецца з Ціханоўскай у Літве
Святлана Ціханоўская / AP
Дэлегацыя сенатараў Кангрэса ЗША ад абедзвюх партый плануе на наступным тыдні наведаць Літву і сустрэцца са Святланай Ціханоўскай. Візіт звязаны з інцыдэнтам з самалётам Ryanair 23 траўня.
У заяве гаворыцца, што заканадаўцы маюць намер выказаць "непахісную падтрымку беларускаму народу". Сенатар называе інцыдэнт з самалётам Ryanair "відавочным парушэннем міжнароднага права" і заклікае ўлады ЗША і краін ЕЗ "неадкладна прыняць меры ў выглядзе санкцый у дачыненні да тых, хто нясе адказнасць".
У паездцы прымуць удзел чальцы верхняй палаты Кангрэса ЗША Роб Портман (рэспубліканец ад штата Агаё), Джын Шахін (дэмакрат ад штата Нью-Гэмпшыр) і Крыс Мэрфі (дэмакрат ад штата Канэктыкут). У Літве заканадаўцы таксама сустрэнуцца з міністрам замежных спраў гэтай краіны Габрыэлюсам Ландсбергісам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.