Дэлегацыя з Беларусі зноў вядзе ў Маскве перамовы па нафтагазавых пытаннях

Дэлегацыя з Беларусі зноў вядзе ў Маскве перамовы па нафтагазавых пытаннях

У Маскве беларуская дэлегацыя вядзе перамовы па вырашэнні нафтагазавай спрэчкі. На якім узроўні праходзіць сустрэча, журналістам даведацца не ўдалося, адзначае svopi.ru.

Уладзіслаў Сычэвіч, прэс-сакратар кіраўніка беларускага ўраду Андрэя Кабякова, адмовіўся каментаваць перамовы. На яго думку, нейкая інфармацыя з'явіцца пасля іх завяршэння.

Намеснік кіраўніка Мінэнерга Расіі Анатоль Яноўскі прагназуе, што на гэтым тыдні ў перамоўным працэсе, магчыма, будуць дасягнутыя прамежкавыя вынікі.

Спрэчка паміж Мінскам і Масквой наконт коштаў на газ цягнецца з пачатку 2016 года. Беларускія ўлады хочуць плаціць па 73 долары за 1000 кубаметраў — гэты кошт яны называюць справядлівым. Расія ж настойвае на аплаце па кантрактнах коштах — 132 долары за 1000 кубаметраў.

Недаплата Беларусі за пастаўкі расійскага газу склала ўжо каля 300 мільёнаў долараў. За гэта Расія скараціла пастаўкі нафты ў нашу краіну.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі