Дэмакратычная партыя зацвердзіла Камалу Харыс кандыдатам у прэзідэнты ЗША
Камала Харыс выступіла на з'ездзе па відэасувязі з Вісконсіна
Дэмакратычная партыя зацвердзіла Камалу Харыс кандыдатам у прэзідэнты ЗША. Галасаванне прайшло на агульнанацыянальным з'ездзе партыі ў Чыкага.
Харыс выступіла на з'ездзе па відэасувязі з Вісконсіна. Яе прамова запланаваная на апошні яго дзень — 22 жніўня.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн тлумачыць сваё рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах 2024 года жаданнем "перадаць эстафету новаму пакаленню".
Камале Харыс 59 гадоў. Яна юрыст, на пасадзе віцэ-прэзідэнта знаходзіцца са студзеня 2021-га.
I am honored to be the nominee for President of the United States.
— Kamala Harris (@KamalaHarris) August 21, 2024
Now, let’s get to work. pic.twitter.com/BuJzNTITLt
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.