Харыс і Трамп. Што амерыканскія палітыкі кажуць пра Беларусь і вайну ва Украіне

Разбіраем тэзы ключавых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла

Разбіраем тэзы ключавых прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла / калаж Euroradio

За 107 дзён да прэзідэнцкіх выбараў кіраўнік ЗША Джо Байдэн адмовіўся пераабірацца на другі тэрмін. Замест сябе ён прапанаваў віцэ-прэзідэнтку Камалу Харыс.

Пакуль невядома, ці зойме яна месца Байдэна: гэта мусяць вырашыць на паседжанні чальцы Дэмакратычнай партыі. Тым не менш да прыняцця канчатковага рашэння Харыс і Трамп — галоўныя прэтэндэнты на прэзідэнцкі пост.

Еўрарадыё ўспамінае, што абое палітыкаў раней казалі пра Беларусь і вайну ва Украіне.

Беларусь па-за фокусам увагі

Падчас свайго прэзідэнцтва Дональд Трамп у публічных выступах не надаваў увагі Беларусі, выказваючы хутчэй агульную падтрымку прадэмакратычным рухам у рэгіёне. Падыход яго адміністрацыі датычыў шырокай знешняй палітыкі ЗША, скіраванай на падтрымку дэмакратыі і супрацьстаянне з аўтарытарным рэжымам.

Тым не менш амерыканскія чыноўнікі двойчы наведвалі Мінск. У жніўні 2019 года з Лукашэнкам сустракаўся дарадца Трампа па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан, а ў лютым 2020 года — дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа. 

Што да Камалы Харыс, то за час свайго знаходжання на пасадзе віцэ-прэзідэнткі яна неаднаразова звярталася да пытанняў, звязаных з Беларуссю, у кантэксце правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў.

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2022 года яна казала пра важнасць абароны міжнародных нормаў і дэмакратычных прынцыпаў. Нягледзячы на ​​тое, што яе выступ быў сканцэнтраваны на сітуацыі ва Украіне, яна падкрэслівала шырэйшы кантэкст аўтарытарызму ў рэгіёне, ускосна згадаўшы Беларусь сярод іншых аўтакратычных рэжымаў. 

Яна казала пра прыхільнасць Злучаных Штатаў падтрымцы дэмакратычных інстытутаў і альянсаў, такіх як NATO, якія адыгрываюць важную ролю ў супрацьдзеянні аўтарытарызму ва Усходняй Еўропе.

Акрамя таго, Харыс паслядоўна выступае за правы чалавека і дэмакратыю. Яна публічна асуджала рэпрэсіі беларускіх уладаў супраць апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама выказвалася за падтрымку санкцый і іншых мер па прыцягненні рэжыму да адказнасці за яго злачынствы.

Украіна як яблык разладу і што будзе рабіць Трамп

Калі што да Беларусі падыходы Трампа і Харыс былі адносна падобныя, то ў дачыненні да Украіны іх меркаванні моцна разыходзіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі