“Дэманстрацыя Мінскам цёплых адносінаў з Украінай ― раздражняльнік для Расіі"

“Дэманстрацыя Мінскам цёплых адносінаў з Украінай ― раздражняльнік для Расіі"

Ці здольныя Мінск і Кіеў так сябраваць, каб пры гэтым не выклікаць небяспечную незадаволенасць нашага агульнага ўсходняга суседа? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем у размове з украінскім палітолагам, аўтарам кнігі “Гібрыдная вайна: выжыць і перамагчы” Яўгенам Магдай.

 

Цалкам размову з Яўгенам Магдай можна паслухаць тут:

Цытаты з размовы

 

Беларусь і Україна павінны сыходзіць з такого, што мы не блізкія сваякі, а суседзі. Ідэя трыадзінага славянскага народу гэта, хутчэй, ідэалагічны канцэпт, які выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах Расія.

Кропак сутыкнення ў Мінска і Кіева дастаткова, хоць мы розныя. Мы без праблем разумеем мову адзін аднаго, але логіка адносінаў у нас цалкам адрозніваецца. Бачна гэта хаця б па тым, што Кучма і Лукашэнка сталі прэзідэнтамі ў 1994 годзе, і Лукашэнка сёння кіруе краінай. Кучма адбыў два прэзідэнцкія тэрміны, пасядзеў на палітычнай пенсіі і вярнуўся ў якасці члена Трохбаковай кантактнай групы.

Беларусі сёння варта ўважліва вывучаць украінскі вопыт гібрыднай вайны, каб зразумець, як гэта ўсё адбываецца, як працуе і як гэтая сітуацыя будзе “заточаная” ў дачыненні да Беларусі.

Расійскія тэлеканалы адчуваюць сябе гаспадарамі ў Беларусі і беларускія ўлады гэта, як падаецца, зусім не хвалюе.

На міждзяржаўным узроўні паміж Кіевам і Мінскам дастаткова даверныя адносіны. Але яны не фармалізаваныя, і мы разумеем, чаму: дэманстрацыя Мінскам цёплых адносінаў з Украінай ― гэта новы раздражняльнік для Расіі.

“Мінскія дамоўленасці”, якія спынілі эскалацыю канфлікту на Данбасе ў 2015 годзе ― гэта таксама элемент “гібрыднай дыпламатыі”. Яны не падпісаныя нікім з кіраўнікоў дзяржаў, але прызнаныя Саветам бяспекі ААН, як матрыца ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Заходняя Еўропа “не бачыць” ні Украіну, ні Беларусь. Таму нам трэба адзін аднаго падтрымліваць, быць разам і шукаць агульныя інтарэсы, каб гучней нагадваць пра сябе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі